Гранты ад Culture Moves Europe 2026–2027
Праграма прапануе гранты ЕС для арганізацый, якія хочуць арганізоўваць рэзідэнцыі ў сферы культуры і суадносна прымаць міжнародных рэзідэнта_к.
Да 55 000 EUR можна атрымаць на рэзідэнцыю ад аднаго да пяці маста_чак з больш чым 27 краін.
Падаваць заяўкі могуць НДА, культурныя цэнтры, музеі, фонды і іншыя арганізацыі з краін Creative Europe (у т.л. Украіна, Малдова, Грузія, Арменія), якія працуюць у сферы культуры і мастацтва (архітэктуры, дызайну, літаратуры, музыкі, сцэнічных і выяўленчых мастацтваў).
Рэзідэнцыя мусіць прайсці паміж 12 красавіка 2027 і 31 сакавіка 2028 года і працягвацца ад 21 да 90 дзён.
Дэдлайн: 18 студзеня 2027 года.
