Абвяшчаецца прыём заявак на ўдзел у праграме “Камунікацыйныя лабараторыі” для беларускіх АГС, якія дзейнічаюць за межамі Беларусі

Ствараем змены разам: ваша кампанія — наша падтрымка!

Фінансаваны ЕС праект “Eastern Partnership Civil Society Facility” запрашае беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС), якія дзейнічаюць за межамі Беларусі{1}, прыняць удзел у праграме Communication Labs (Comm.Labs) 2025 — спецыялізаванай праграме па ўзмацненні патэнцыялу, распрацаванай для падтрымкі ў стварэнні і рэалізацыі эфектыўных камунікацыйных кампаній. 

Праграма Comm.Labs распрацавана, каб дапамагчы арганізацыям грамадзянскай супольнасці (АГС) палепшыць свае стратэгічныя камунікацыйныя навыкі, удасканаліць фармуляванне паведамленняў і запусціць эфектыўныя кампаніі, накіраваныя на вырашэнне ключавых праблем у грамадстве. Удзельнікі і ўдзельніцы Comm.Labs атрымаюць доступ да ментарства, экспертнай падтрымкі і рэсурсаў, якія дапамогуць ім узмацніць свой голас і садзейнічаць пазітыўным грамадскім зменам.

Да 10 беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць за межамі Беларусі і зарэгістраваны ў краінах ЕС або Усходняга партнёрства, будуць адабраны для ўдзелу ў праграме Communication Labs са сваімі ідэямі камунікацыйных кампаній. Па выніках праграмы да 3 ідэй кампаній будуць адабраны для фінансавання ЕС (да 8 000 еўра). Фінансаванне прадугледжана на рэалізацыю і запуск кампаній.

Важна! Заяўкі на ўдзел у Communication Labs прымаюцца толькі на ангельскай мове! Перад падачай заяўкі ўважліва азнаёмцеся з Кіраўніцтвам па падачы заявак (на ангельскай або беларускай мове) і шаблонам Формы заяўкі

Падавайце заяўку да 7 красавіка 2025 года!

Заўвага!

Форма заяўкі змяшчае каля 40 пытанняў, некаторыя з якіх патрабуюць разгорнутых адказаў. Мы настойліва рэкамендуем спачатку азнаёміцца з PDF-версіяй Формы заяўкі (даступная тут) перад тым, як пачынаць працэс запаўнення анлайн. Запаўненне заяўкі можа заняць некалькі гадзін, і вам можа спатрэбіцца дапамога калег і каляжанак. Не адкладайце падачу заяўкі на апошні дзень перад дэдлайнам! Калі вы сутыкнецеся з праблемамі падчас запаўнення заяўкі, калі ласка, звяжыцеся з намі па адрасе: dc@eapcivilsociety.eu

Далучайцеся да інфармацыйнай сесіі 25 сакавіка 2025 года!

Далучайцеся да інфармацыйнай сесіі 25 сакавіка 2025 года, каб даведацца больш пра Communication Labs!

Калі: аўторак, 25 сакавіка 2025 г. / 13:00 (па Бруселю)

Чаго чакаць ад сесіі:

  • Падрабязны агляд праграмы Communication Labs
  • Пакрокавае тлумачэнне працэсу падачы заяўкі
  • Карысныя парады па напісанню пераканаўчай заяўкі
  • Сесія Q&A, дзе вы зможаце атрымаць адказы на ўсе свае пытанні

Рэгістрацыя на інфармацыйную сесію па спасылцы.

Чаму варта ўдзельнічаць у Communication Labs?

Далучыўшыся да Communication Labs, арганізацыі грамадзянскай супольнасці атрымаюць наступныя магчымасці:

  • Развіццё патэнцыялу: доступ да практычных навучальных сесій, экспертнага ментарства і індывідуальнай падтрымкі для ўдасканалення камунікацыйных кампаній.
  • Наладжванне сувязяў: супрацоўніцтва з іншымі ўдзельнікамі/цамі, ментарамі/камі і экспертамі/камі для абмену ведамі, вопытам і стварэння трывалых партнёрстваў.
  • Рэсурсная падтрымка: да трох адабраных кампаній атрымаюць фінансаванне на распрацоўку матэрыялаў, рэалізацыю мерапрыемстваў і ахоп мэтавай аўдыторыі ў межах сваіх кампаній (да 8 000 еўра).
  • Павышэнне бачнасці: магчымасць прадставіць дзейнасць і ініцыятывы сваёй арганізацыі шырокай аўдыторыі, умацоўваючы сваю ролю праз актыўнае прадстаўніцства грамадзянскай супольнасці.

Якія ідэі камунікацыйных кампаній можна прапанаваць?

Ад сацыяльнай справядлівасці да захавання навакольнага асяроддзя — любая ініцыятыва, якая накіравана на пазітыўныя змены, вітаецца. Кампаніі могуць быць прысвечаны сацыяльнай інклюзіі, паляпшэнню доступу да медыцынскіх паслуг, падтрымцы рэформ і адвакацыі новых палітык.

Прапанаваныя ідэі могуць уключаць адвакацыйныя кампаніі ці кампаніі па павышэнню асвядомленасці праз традыцыйныя або сацыяльныя медыя, сустрэчы суполак, тэматычныя мерапрыемствы і іншыя фарматы. Калі гэта мэтазгодна і адпавядае кантэксту (уключаючы часовыя рамкі праграмы), камунікацыйныя кампаніі могуць быць інтэграваны ў больш шырокія ініцыятывы на нацыянальным і міжнародным узроўні, звязаныя са штогадовымі міжнароднымі днямі, такімі як Дзень дэмакратыі, Дзень працы, Дзень правоў чалавека, Дзень барацьбы з карупцыяй, 16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту, Міжнародны дзень валанцёрства, Дзень вады, навакольнага асяроддзя і змянення клімату, і інш.

Вашы ідэі кампаній павінны закранаць ключавыя грамадскія праблемы і быць накіраванымі на адну або некалькі з наступных аўдыторый:

  • Людзі ў выгнанні або мігранты/кі з Беларусі — садзейнічанне згуртаванасці супольнасці, устойлівасці і адвакацыі галасоў беларусаў і беларусак за мяжой.
  • Людзі ў Беларусі — павышэнне інфармаванасці або вырашэнне ключавых грамадскіх патрэб, пры забеспячэнні бяспекі ў камунікацыйных падыходах.
  • Грамадзяне ЕС — фарміраванне большай асвядомленасці і салідарнасці, узмацненне галасоў беларусаў/ак і дэманстрацыя ролі грамадзянскай супольнасці ў садзейнічанні пазітыўным зменам.

Калі ласка, азнаёмцеся з Кіраўніцтвам па падачы заявак (на ангельскай або беларускай моведля атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб ідэях, якія могуць і не могуць быць падрыманы.

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у Communication Labs?

Праграма адкрыта для афіцыйна зарэгістраваных беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), якія дзейнічаюць за межамі Беларусі. Заяўкі прымаюцца ад каманд, якія складаюцца з мінімум 3 актывістаў/ак, якія прадстаўляюць адну або розныя арганізацыі. Большасць крытэраў адпаведнасці датычыцца кіраўніка/цы каманды (галоўнага заяўніка/цы) і АГС, якую ён/яна прадстаўляе (арганізацыя-заяўніца). Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з Кіраўніцтвам па падачы заявак (на ангельскай або беларускай мове).

Каб адпавядаць крытэрам, арганізацыя, якая падаецца на ўдзел у праграме, павінна:

  • быць афіцыйна зарэгістраванай і дзейнічаць за межамі Беларусі: у краіне ЕС або ў краіне Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Малдове ці Украіне);
  • мець выразны мандат і пацверджаны досвед працы (як мінімум два гады) у сферы сацыяльных зменаў, узаемадзеяння з супольнасцямі або адстойвання інтарэсаў, з фокусам на Беларусь, краіны ЕС або Усходняга партнёрства;
  • узяць на сябе абавязак па актыўным удзеле ва ўсіх этапах Communication Labs, уключаючы развіццё патэнцыялу, стварэнне кантэнту і рэалізацыю кампаніі.

Заўвага!

Падаваць заяўку могуць толькі зарэгістраваныя арганізацыі, паколькі фінансаванне будзе пераведзена на афіцыйны банкаўскі рахунак арганізацыі. Калі ваша арганізацыя не зарэгістраваная, але ў вас ёсць ідэя кампаніі, рэкамендуецца падаць заяўку праз зарэгістраваную партнёрскую арганізацыю або сетку.

Як будзе праходзіць Communication Labs?

  1. Адбор АГС і ўдзельнікаў/ніц: да 10 беларускіх АГС, якія дзейнічаюць за межамі Беларусі, будуць адабраны для ўдзелу ў праграме. Кожная арганізацыя павінна стварыць каманду з 3 удзельнікаў/ніц, якія будуць уцягнуты ў распрацоўку кантэнту для кампаній. Усяго ў Communication Labs прымуць удзел 30 чалавек.
  1. Развіццё патэнцыялу і наладжванне сувязяў (анлайн і афлайн): праграма стартуе ў траўні 2025 года з 2-дзённай афлайн-сесіі ў Польшчы, дзе ўдзельнікі/цы прэзентуюць свае ідэі кампаній, наладзяць прафесійныя сувязі і супрацоўніцтва з ментарамі/камі, пройдуць навучальныя сесіі, прысвечаныя распрацоўцы камунікацыйных кампаній.
  2. Ментарства і дапрацоўка канцэпцый: пасля ўступнай сесіі удзельнікі/цы будуць працаваць з дасведчанымі ментарамі/камі (анлайн і афлайн) над удакладненнем канцэпцыі кампаніі, вызначэннем мэтаў і мэтавых аўдыторый, распрацоўкай ключавых паведамленняў, падрыхтоўкай плана рэалізацыі. 
  3. Адбор кампаній для фінансавання: пасля этапу ментарства і навучання каманды пададуць дапрацаваныя стратэгіі кампаній у Ацэначны камітэт. Да трох найбольш перспектыўных кампаній будуць адабраны для наступнага этапу.
  4. Распрацоўка, запуск і ацэнка кампаній: абраныя кампаніі атрымаюць да 8 000 еўра ад ЕС на распрацоўку камунікацыйных матэрыялаў і запуск мерапрыемстваў. Этап рэалізацыі ўключае пастаянную падтрымку, маніторынг і ацэнку, каб гарантаваць паспяховае ажыццяўленне і ўплыў кампаній.

Заўвага!

Ментары і ментаркі  Communication Labs будуць беларускімі экспертамі/камі з вялікім досведам у сферы камунікацый, адвакацыі і распрацоўкі кампаній. Гэта забяспечыць кантэкстную значнасць ментарства з улікам асаблівасцей працы беларускай грамадзянскай супольнасці за межамі Беларусі.

Як будуць ацэньвацца заяўкі?

Этапы ацэнкі і крытэрыі прадстаўлены ў Кіраўніцтве па падачы заявак (на ангельскай або беларускай мове). Усе заяўкі будуць ацэньвацца па наступных параметрах:

  • Адміністрацыйная праверка — праверка адпаведнасці тэрмінам падачы, паўнаты дадзеных і адпаведнасці крытэрам.
  • Ацэнка патэнцыялу і досведу — аналіз вопыту, кампетэнцый і гатоўнасці да абавязацельстваў АГС і галоўнага заяўніка/цы.
  • Ацэнка ідэі кампаніі — аналіз рэлевантнасці ідэі, патэнцыйнага грамадскага ўплыву і рэалістычнасці выканання.

Што яшчэ патрэбна ведаць?

  • Ідэі кампаній, пададзеныя на этапе заяўкі, з’яўляюцца першаснымі канцэпцыямі. Пасля адбору яны будуць дапрацоўвацца ў рамках Communication Labs.
  • Ангельская мова з’яўляецца асноўнай для працэсу падачы заявак і камунікацыі з праектнай камандай. Камунікацыйныя матэрыялы павінны стварацца на мясцовых мовах. Камунікацыя паміж камандамі і ментарамі/камі можа адбывацца на беларускай мове. Важна: 
  • хаця б адзін/адна з удзельнікаў/ніц каманды (галоўны заяўнік/ца) павінны валодаць ангельскай мовай.
  • Падрабязныя крытэрыі ацэнкі і сістэма балаў даступныя ў Кіраўніцтве па падачы заявак (на ангельскай або беларускай мове).

Як падаць заяўку?

Каб падаць заяўку, праверце адпаведнасць крытэрам і дашліце заяўку на ангельскай мове па спасылцы да 23:00 (CET) 7 красавіка 2025 года.

Пытанні і запыты на дадатковую інфармацыю можна накіроўваць на dc@eapcivilsociety.euДалучайцеся да інфармацыйнай сесіі 25 сакавіка 2025 года, каб даведацца больш пра Communication Labs!

Заўвага!

Форма заяўкі змяшчае каля 40 пытанняў, некаторыя з якіх патрабуюць разгорнутых адказаў. Мы настойліва рэкамендуем спачатку азнаёміцца з PDF-версіяй Формы заяўкі (даступная тут) перад тым, як пачынаць працэс запаўнення анлайн. Запаўненне заяўкі можа заняць некалькі гадзін, і вам можа спатрэбіцца дапамога калег і каляжанак. Не адкладайце падачу заяўкі на апошні дзень перад дэдлайнам! Калі вы сутыкнецеся з праблемамі падчас запаўнення заяўкі, калі ласка, звяжыцеся з намі па адрасе: dc@eapcivilsociety.eu

Падавайце заяўку да 7 красавіка 2025 года!

[1] У адпаведнасці з Заключэннямі Савета ад 12 кастрычніка 2020 года і 19 лютага 2024 года, а таксама ў сувязі з удзелам Беларусі ў расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, прызнанага ў Заключэннях Еўрапейскага Савета за люты 2022 года, ЕС спыніў узаемадзеянне з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі. У выпадку змянення сітуацыі гэтае пытанне можа быць перагледжана. Тым часам ЕС працягвае ўзаемадзеянне з недзяржаўнымі, мясцовымі і рэгіянальнымі суб’ектамі і, па магчымасці, узмацняе іх падтрымку, у тым ліку ў межах гэтай рэгіянальнай праграмы.

Scroll to top