Міжнародная праграма для беларускай моладзі ў выгнанні

Пачынаецца набор на міжнародную моладзевую праграму для беларусаў і беларусак у выгнанні ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў “Па-за абыякавасцю: гісторыі, якія мяняюць свет”. 

Праграма прысвечана даследаванню дэмакратыі, супраціву і грамадзянскай сілы праз мастацкае самавыяўленне.

Шэсць дзён у Кшыжове (Польшча) разам з моладдзю з Беларусі, Нямеччыны, Польшчы і Украіны. 

  • Варкшопы па сторытэлінгу, музыцы, мастацтве і медыяпісьменнасці 
  • Сустрэчы з відавочцамі пераломных падзей у Еўропе
  • Магчымасць атрымаць мінігрант на ўласны грамадзянскі праект

Удзел цалкам бясплатны: дарога, пражыванне і харчаванне пакрываюцца.

Даты праграмы: 4–10 кастрычніка 2026 

Дэдлайн падачы заявак: 14 чэрвеня 2026 

Падрабязнасці і форма заявкі

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ) у партнёрстве з Kreisau-Initiative і BIPART.

@ComehereMinsk

Scroll to top