Шосты Летнік Разнастайнасці – дэдлайн 28 ліпеня

Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” (J4T) запрашае на Летнік Разнастайнасці! Гэта ўжо шостая афлайн-магчымасць даведацца больш пра правы чалавека, ксенафобію і недыскрымінацыю.

Гэтым разам Летнік адбудзецца 28 жніўня – 1 верасня 2025 бліз Варшавы, Польшча.

Для каго Летнік?

Місія J4T – спрыяць культуры талерантнасці ды інклюзіі ў беларускім грамадстве праз мову і камунікацыю. Таму на летнік мы запрашаем тых, хто працуе ў галіне распаўсюда інфармацыі:

  • журналіст:ы ды рэдактар:кі
  • блогер:ы ды інфлюэнсер:кі
  • вядоўц:ы шоў ды падкастаў
  • пісьменніцы ды пісьменнікі

Таксама да ўдзелу запрашаюцца квір-актывістак ды актывістаў.

У праграме

Чатыры насычаныя дні нефармальнай адукацыі, цікавыя фарматы, інтэрактыў і актыўны ўдзел. Вы зможаце:

  • паглыбіцца ў тэму правоў чалавека на базавым узроўні
  • даведацца больш пра тэмы ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, стану ўразлівых групаў у грамадстве
  • навучыцца бачыць праявы стыгматызацыі і дыскрымінацы ды даведацца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай ды актывісцкай дзейнасці

Падача заявак 

Колькасць месцаў абмежавана. Для ўдзела ў конкурсе запоўніце гэтую форму да 28 ліпеня 2025 года ўключна.

Сярод іншага, у форме арганізатары просяць пакінуць кантакты прадстаўні:ц беларускіх медыа- і НДА, якія могуць цябе верыфікаваць.

Падчас Летніка арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне у двухмесных нумарах, выдаткі на транcпарт да Варшавы. Адабраныя ўдзельні:цы бяруць на сябе выдаткі на страхоўку на тэрыторыі Польшчы падчас знаходжання на Летніку. Дакладнае месца правядзення мы паведамім адабраным удзельні:цам.

Звярніце ўвагу: 

  • Удзел у Летніку магчымы з 18 гадоў.
  • Мы чакаем поўнага ўключэння ў працоўныя працэсы Летніка. 
  • Арганізатары не аказваюць візавую падтрымку.

Пра вынікі адбора будзе паведамлена па пакінутых вамі  кантактах 4 жніўня.  Калі засталіся пытанні — пішыце  на event@j4t.info

Рэгістрацыя і падрабязнасці

Scroll to top