Стыпендыяльная праграма Урада Польшчы імя Кастуся Каліноўскага запрашае студэнтаў

Адкрыты прыём заявак для беларусаў і беларусак, якія па палітычных прычынах страцілі магчымасць навучання ці працы ў сваёй краіне.
Праграма ўключае бакалаўрыят і магістратуру (для студэнт_ак), а таксама навуковыя стажыроўкі (для даследчы_ц з дыпломам магістра або спецыяліст_ак да 35 гадоў).
Прапануецца штомесячная стыпендыя памерам 1800 PLN для студэнт_ак і 2 700 PLN для даследчы_ц, а таксама курс польскай мовы для абодвух напрамкаў.