Навучайся мастацтву пераканання для эфектыўнай працы з моладдзю

Гэта інтэрактыўны курс «Мастацтва пераканання», які дапаможа набыць сучасныя навыкі, патрэбныя для працы з моладдзю!

Для каго: моладзевыя работнікі і работніцы, праектныя каардынатары і каардынатаркі, якія хочуць удасканаліць свае камунікатыўныя навыкі і стаць лепшымі абаронцамі моладзі.

Што дасьць курс?

✅ Створыць матывацыю да ўдзелу ў праектах і ініцыятывах
✅ Паспрыяе разуменню і даверу – ліквідуе стэрэатыпы і дапаможа будаваць супольнасць
✅ Дасць разуменне, як адвакатаваць правы моладзі
✅ Пашырыць супрацоўніцтва з арганізацыямі і ўстановамі

Тэмы сустрэчы:

▪️ Практычныя інструменты ўзаемадзеяння з моладдзю
▪️ Эмацыянальнае і рацыянальнае перакананне – калі і як выкарыстоўваць іх у розных сітуацыях
▪️ Мова цела і культура камунікацыі ў міжнародных і міжкультурных кантэкстах
▪️ Тэхнікі вырашэння канфліктаў і пабудова дыялогу для ўмацавання сувязяў

Арганізацыя пакрывае выдаткі і прапануе ўмовы для афармлення візы.

Калі: 6-11 красавіка 2025 (Амстэрдам, Нідэрланды)

Дэдлайн падачы заяўкі: 20 студзеня 2025

Рэгіструйся па спасылцы

Scroll to top