Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!»

Беларуская асацыяцыя журналістаў і The Free Media Center запрашаюць беларускія медыяпраекты ў выгнанні ў інкубатар падтрымкі. Праграма для тых, хто стварае або плануе запусціць медыякантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі.
Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)
Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
Падтрымка будзе выдаткоўвацца на конкурснай аснове. На яе могуць прэтэндаваць як ужо існуючыя праекты, так і абсалютна новыя. У камандзе павінна быць не менш за тры чалавекі.
Асабліва вітаюцца жаночыя каманды, праекты з жанчынамі‑лідаркамі і праекты для жаночай аўдыторыі.
Дзве ўмовы:
- Усе ўдзельнікі каманды павінны знаходзіцца па‑за межамі краіны на момант падачы заяўкі і рэалізацыі праекта.
- Неабходна стварыць не менш за дзесяць публікацый у межах інкубатара — і трымаць тэмп.
На рэалізацыю будзе выдаткавана паўгода.
Бюджэт — да 3 400 еўра на праект. Кампактны, мэтавы грант на хуткі запуск і рэальныя вынікі.
Інкубатар ладзяць Беларуская асацыяцыя журналістаў і The Free Media Center — некамерцыйная арганізацыя, створаная для падтрымкі медыя ў выгнанні, супрацьстаяння прапагандзе і дэзінфармацыі, а таксама для ўмацавання якаснай журналістыкі і свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Праграма праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.
