Конкурс міні-грантаў ад Scholars for Belarus

Scholars for Belarus прапануе міні-гранты ад 5 000 да 7 000 EUR на публічныя навуковыя мерапрыемствы з удзелам беларускіх даследчы_ц (канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, варкшопы і інш). Тэматычных абмежаванняў няма.

Мэта конкурса – садзейнічаць уладкаванню сувязей і развіццю супрацоўніцтва паміж беларускімі даследчыкамі з розных краін эміграцыі і забеспячыць бачнасць беларускіх даследаванняў у еўрапейскай акадэмічнай прасторы.

Справаздачы па праведзеным мерапрыемствам/рэалізаваным праектам павінны быць дасланыя да 30 красавіка 2027 года.

Падача заяўкі не гарантуе атрыманне фінансавання. Праз абмежаванасць рэсурсаў Scholars for Belarus пакідае за сабой права не тлумачыць прычыны адхілення заяўкі.

Крытэрыі адбору:

  • адпаведнасць мэце конкурсу;
  • якасць і рэалістычнасць канцэпцыі;
  • патэнцыял для міжнароднага супрацоўніцтва;
  • устойлівасць вынікаў (публікацыі, усталяванне новых кантактаў, далейшае развіццё ініцыятывы);
  • абгрунтаванасць бюджэту.

Перавага аддаецца мерапрыемствам, якія:

  • праходзяць афлайн ці ў гібрыдным фармаце;
  • спрыяюць міжнароднаму навуковаму супрацоўніцтву;
  • маюць пацверджаную падтрымку з боку іншых арганізацый. Гэта можа ўключаць, напрыклад, прадастаўленне памяшканняў, а таксама іншую лагістычную або фінансавую падтрымку.

Плануецца падтрымаць не больш за шэсць мерапрыемстваў. Заяўкі збіраюцца праз форму да 8 лістапада. 

Па ўсіх пытаннях вы можаце звярнуцца па адрасе pm@scholarsforbelarus.org

Scroll to top