Новы конкурс грантаў ад Program RITA

Праграма запускае новы конкурс грантаў для польскіх НДА, якія рэалізуюць праекты сумесна з партнёрамі з краін Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. 

У фокусе падтрымка праектаў, якія спрыяюць дэмакратычным і сістэмным зменам. 

Тэматыкі: 

  • сацыяльныя праблемы, 
  • адукацыя, 
  • медыя, 
  • трэці сектар, 
  • мясцовае самакіраванне, 
  • культурная спадчына, 
  • экалогія і іншыя. 

Кожны праект павінен рэалізавацца ў партнёрстве з НДА, дзяржаўнай установай, школай, універсітэтам ці іншай афіцыйна зарэгістраванай арганізацыяй. Памер грантаў: да 60 000 PLN (з партнёрамі з Усходняй Еўропы) або да 63 000 PLN (з партнёрамі з Каўказа і Цэнтральнай Азіі). Мінімальны ўласны ўнёсак складае 10% ад агульнага кошту праекта. 

Тэрмін рэалізацыі праектаў: студзень – верасень 2027 г. Інфасесія пройдзе 29 верасня, 13:00 – 15:00 (рэгістрацыя). 

Дэдлайн заявак: 15 кастрычніка, 12:00 (па Варшаве). 

Падрабязней   

Scroll to top