Абвешчаныя новыя стыпендыі для журналістаў. Прэмія імя Ежы Гедройца для творцаў. Дэдлайны!
Стыпендыя Рэхам аль-Фары (RAF) для журналістаў
Дэдлайн: 31 сакавіка
Прымаюцца заяўкі ад журналістаў, якія дэманструюць цікавасць да асвятлення прыярытэтных для ААН пытанняў міру і бяспекі, устойлівага развіцця, правоў чалавека і дзеянняў па барацьбе са змяненнем клімату.
Стыпендыя Элізабет Нойфер для журналістак
Дэдлайн: 20 красавіка
Стыпендыя Элізабет Нойфер адкрыта для жанчын, небінарных і гендэрна-неканформных журналістаў, чыя праца засяроджана на пытаннях правоў чалавека і сацыяльнай справядлівасці.
Прэмія імя Ежы Гедройця 2025
Гэта галоўная незалежная літаратурная #прэмія Беларусі ад Беларускага ПЭНа і Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.
Для каго: намінаваць на прэмію могуць самі #аўтары/-кі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, сябры журы і аргкамітэт.
Да ўдзелу прымаюцца арыгінальныя кнігі на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2024.
І ўпершыню таксама – аўдыякнігі (пры ўмове наяўнасці ISBN і адпаведнасці іншым крытэрам удзелу). Прапануецца: – Прэмія для трох пераможцаў – Прасоўванне і медыйная падтрымка намінантаў.
Дэдлайн: 19 сакавіка (да 23:59 Мінск). Даведацца больш
Па матэрыялах sekktor.online