Адукацыя для зменаў: прэзентацыя е-платформы learn4belarus.online і дыскусія
Адукацыйная платформа learn4belarus.online і БНП запрашаюць на дыскусію «Адукацыя для роста і ўзмацнення грамадзянскай супольнасці Беларусі».
Мерапрыемства адбудзецца 24.10 ў 18.00.
Фарматы ўдзелу: анлайн і афлайн. Афлайн у Вільнюсе.
Спікеры ад адукацыйных арганізацый, вытворцы прадуктаў нефармальнай адукацыі разам з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці абмяркуюць наступныя пытанні:
👉 Якія веды патрэбны зараз грамадзянскай супольнасці для дасягнення дэмакратычных перамен?
👉 Якія адукацыйныя запыты існуюць з боку актывістаў, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятываў?
👉 Якія патрэбы закрываюцца прапановамі адукацыйных арганізацый? Як змяніць сітуацыю ў існуючых умовах?
Таксама падчас мерапрыемства будзе прэзентаваны конкурс на стварэнне адукацыйных анлайн-курсаў і магчымасці learn4belarus.online.
Удзел па папярэдняй рэгістрацыі.
Спіс спікераў і месца правядзення дашлем пасля рэгістрацыі.