SheLeads. Афлайн-курс для беларусак у Варшаве

Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый (OEEK) і ISKRA запрашаюць цябе на SheLeads — серыю сустрэч для беларусак у Варшаве, якім хочацца праяўляцца, дзяліцца досведам, знаходзіць аднадумак і рэалізоўваць ідэі.
Гэта не класічны адукацыйны курс: тут не будзе падзелу на выкладчыц і слухачак. “Мы верым, што ў цябе ўжо ёсць веды, навыкі і досвед, якімі варта дзяліцца”.
📅 Даты варкшопаў: 31 кастрычніка, 14 лістапада, 28 лістапада (тры суботы) з 11:00 да 17:00
🎤 Мовы ўдзелу: беларуская і расейская
🏷️ Кошт: бясплатна
📍 Месца: Варшава
📄 Што прапануецца (усё афлайн):
- Тры практычныя варкшопы на тэмы: «Што ў мяне ўжо ёсць і што я хачу зрабіць», «Людзі, сувязі, рэсурсы» і «Плануем праект разам». Кожная ўдзельніца пачне з уласнай ідэі, знойдзе саюзніц і падтрымку, а ў выніку разам з групай падрыхтуе і правядзе агульнае мерапрыемства. Гэта магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі лідаркі ў бяспечнай атмасферы, поруч з тымі, хто падтрымае.
- Некалькі нефармальных сустрэч, каб пазнаёміцца з лідаркамі розных суполак, наведаць класныя прасторы ў Варшаве і завесці карысныя знаёмствы.
Фінальны супольны івэнт, які будзе арганізаваны ўдзельніцамі курсу.
На працягу курсу ўдзельніцы будуць працаваць над агульнай ідэяй, а ў фінале арганізуюць яе разам! Гэта можа быць што заўгодна — экскурсія, лекцыя, фестываль, творчая сустрэча, нетворкінг ці нешта іншае.
💁♀️ Удзельніцы
“Мы шукаем актыўных жанчын любога ўзросту і бэкграунду, якім хочацца быць часткай каманды, арганізоўваць нешта карыснае для іншых, праяўляць свае моцныя бакі і спрабаваць новае.
Табе не трэба мець гатовую ідэю, досвед арганізацыі мерапрыемстваў ці лічыць сябе лідаркай. Дастаткова цікаўнасці, жадання ўключацца ў працэс і падтрымліваць адна адну. Арганізатаркі будуць побач, каб дзяліцца ведамі, дапамагаць і накіроўваць”.
Заяўкі збіраюць праз форму да 27 кастрычніка
