SPLOT Wartości 2.0 аб’явіў набор на малыя гранты

Аб’яўлены другі набор на малыя гранты для НДА, якія зарэгістраваны і працуюць у Польшчы.
Фонд прапануе падтрымку ад 2 500 да 7 500 EUR на праекты, якія прасоўваюць еўрапейскія каштоўнасці, правы чалавека і прынцыпы дэмакратыі.
Прыярытэт будзе ў арганізацый, якія вядуць дзейнасць у невялікіх населеных пунктах і сельскай мясцовасці.
Сафінансаванне не патрабуецца. Падавацца могуць фундацыі, аб’яднанні і іншыя грамадскія арганізацыі ў Польшчы. Заяўка запаўняецца на польскай мове.
