Праграма падтрымкі для вызваленых палітзняволеных і рэпрэсаваных беларусаў і беларусак

EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвясціў чацвёрты раўнд праграмы падтрымкі для беларуса_к, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў, страцілі крыніцу даходу ці магчымасць атрымання адукацыі. 

У залежнасці ад статусу заяўнікі могуць адносіцца да адной з дзвюх груп:

 – былыя палітычныя зняволеныя (LOT1);

 – асобы, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям (LOT2).

Для былых палітычных зняволеных статус павінен быць пацверджаны адпаведнымі крыніцамі і дакументамі.

Для асоб, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям, неабходна прадаставіць дакументы або іншыя пацвярджэнні факта палітычнага пераследу і растлумачыць, як рэпрэсіі паўплывалі на магчымасць працягваць працу, навучанне або прафесійнае развіццё.

Праграма прафінансуе прафесійную адукацыю, курсы перападрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі, моўныя курсы і іспыты, настрыфікацыю дыплома і інш. 

Памер фінансавання: да 10 000 EUR. Тэрмiн падтрымкi: 6 цi 12 месяцаў. 

Дэдлайн: 31 кастрычніка

Падрабязней 

Scroll to top