Падтрымка ад Міжнароднага інстытуту прэсы на развіццё медыяпрадуктаў і праектаў

Да ўдзелу запрашаюць еўрапейскія незалежныя выданні ўзростам не менш за 5 гадоў. Абраныя рэдакцыі атрымаюць восем месяцаў падтрымкі і грантавае фінансаванне.
Інстытут дапаможа медыяарганізацыям распрацаваць прадукт ці распачаць праект, які ўдасканаліць мадэль атрымання даходаў, працоўныя працэсы або стратэгіі кіравання.
Праграма будзе доўжыцца 8 месяцаў. Яна запрапануе:
- ▪️анлайн-навучанне,
- ▪️жывыя сесіі з экспертамі,
- ▪️вочны трохдзённы буткэмп у Вене,
- ▪️групавыя і індывідуальныя ментарскія сустрэчы,
- ▪️абмен досведам паміж удзельнікамі.
Больш даведацца пра праграму і крытэрыі ўдзелу можна падчас анлайн-сесіі заўтра, 17 ліпеня, а 11 СЕТ.
Заяўкі прымаюць да 9 верасня.
За анонс дзякуй https://t.me/pressclubbelarus
