Прэмія Міжнароднага кангрэса беларускіх даследаванняў і гранты

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пачатак працы камісіі па вызначэнні лепшых навуковых публікацый у галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па вынікам 2024 года.

Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці дасылаць сваё меркаванні пра найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі.

Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org  да 1 чэрвеня 2025 года. Урачыстае аб’яўленне спісу лепшых публікацый адбудзецца 26 верасня 2025 года падчас XII Кангрэса ў Берліне. 

У выніку працы камісіі будуць вызначаны па тры лепшыя публікацыі па наступным накірункам: 

  • – Гісторыя (манаграфіі, артыкулы); 
  • – Гуманітарныя навукі (манаграфіі, артыкулы); 
  • – Сацыяльна-палітычныя навукі (манаграфіі, артыкулы). 

Для ацэнкі камісіяй могуць таксама прымацца працы апублікаваныя ў 2023 годзе, якія раней не вылучаліся на конкурс.

Scroll to top