«Нараджэнне беларускага Левіяфана» – анлайн курс Вольнага Беларускага Універсітэта

Чаму парламенцкая дэмакратыя трансфармавалася ў персаналісцкую дыктатуру?

На курсе «Нараджэнне беларускага Левіяфана» мы глыбей разбяром падзеі 1991–1996 гадоў, якія вызначылі фарміраванне сучаснага беларускага рэжыму. Зразумеем, чаму Беларусь хутка адышла ад дэмакратычных ідэалаў і як адбывалася сутыкненне аўтарытарнай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці ў 1997–2020 гадах. Курс дапаможа сфармаваць аб’ектыўнае бачанне нядаўняй беларускай гісторыі. 

Выкладчык – прафесар, доктар гістарычных навук Віктар Шадурскі, декан факультэта міжнародных адносінаў БДУ з 2008 па 2021 гг. 

  • Меркаваная дата пачатку курсу: 27 сакавіка 2025
  • Фармат: 7 сустрэч па 90 хвілін, кожны чацверг а 18:00 (СЕТ)
  • Час заняткаў: кожны чацверг у 18:00-19.30 (СЕТ)
  • Меркаваная дата сканчэння курсу: 15 траўня 2025

Дэдлайн рэгістрацыі: 24 сакавіка 2025

​​Што вас чакае?

  • 15 акадэмічных гадзін у фармаце дыскусій і аналізу
  • Новыя погляды на ключавыя гістарычныя падзеі
  • Глыбокае разуменне прычын перамог і паразаў беларускага грамадства 

Анкета-заяўка на курс “Нараджэнне беларускага Левіяфана. Чаму парламенцкая дэмакратыя трансфармавалася ў персаналісцкую дыктатуру?”

Дадатковыя пытанніinfo@volny-uni.eu

Scroll to top