Трэнінг па стварэнні адукацыйных анлайн-курсаў

Калі і дзе:  7-9 лютага 2025 года ў Вільнюсе (афлайн). 

Для каго: прадстаўнікоў НДА, актывістаў, што маюць ідэю стварэння анлайн курса, які сваім зместам мусіць спрыяць узмацненню грамадзянскай супольнасці і дэмакратычным зменам у Беларусі. 

Тэрмін рэгістрацыі: да 12.00 па Мінску 2.02 2025 г.

Вядучыя трэнінга  –  дасведчаныя метадысткі і выкладчыцы адукацыйнай ініцыятывы DrivED дапамогуць удзельнікам дапрацаваць ідэю анлайн-курса да высокаякаснай, абгрунтаванай і змястоўнай праектнай прапановы.

Мэты трэнінга: 

  • даць удзельнікам неабходныя базавыя веды і інструменты па стварэнню якасных адукацыйных курсаў і матэрыялаў. 
  • дапамагчы ўдзельнікам падрыхтаваць праектныя заяўкі на атрыманне грантавай падтрымкі на стварэнне адукацыйнага курсу.

Раім удзельнічаць камандай да 2-х чалавек – гэта значна падвышае шанцы на стварэнне якаснага прадукту.

Удзельнікам з іншых гарадоў аплочваецца праезд (аўтобус ці цягнік) і пражыванне. 

Для удзелу, калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі. Колькасць местаў абмежаваная, удзельнікі будуць адабраныя на аснове прадстаўленай інфармацыі. 
Арганізатары трэнінгу: адукацыйная платформа www.learn4belarus.online і праект Belarus.Beehive.

Scroll to top