Навучальная праграма ад Шведскага інстытута Акадэміі маладых спецыялістаў (SAYP)

Аб’яўлены набор на вучэбную праграму Policy Integration and Transparency Practices in Digital Era. Праграма з’яўляецца часткай Акадэміі маладых спецыялістаў (SAYP) Шведскага інстытута (SI) і будзе працаваць як анлайн, так і вочна на працягу 2026 года.

Калі вы працуеце ў палітычнай сферы, НКА ці медыя і хочаце зразумець, як працуюць палітычныя механізмы ў лічбавую эпоху – падавайцеся.

Вы даведаецеся, як узгадняць палітыку паміж сектарамі, абменьвацца дадзенымі без уцечак і будаваць сістэму, дзе ўлада – гэта пра калектыўную адказнасць. Праграма сапраўды для тых, хто разумее, што новыя часы патрабуюць пісьменна выбудаванай каардынацыі: паміж міністэрствамі, рэгіёнамі, платформамі і людзьмі.

Дэдлайн: 26 жніўня 2025 года.

Дзе: Хальмстад, Швецыя і анлайн.

Калі: Лістапад 2025-Снежань 2026 года.

Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы

/

Scroll to top