Дзве праграмы для лідараў і лідарак у розных сферах

1. Праграма для маладых STEM-лідараў/-к — Generation Connect Young Leadership Programme 2025

Для каго: маладыя людзі 18–28 гадоў з любой краіны, што навучаюцца або нядаўна скончылі STEM або сумежную спецыяльнасць і хочуць рэалізаваць ці пашырыць свой лічбавы праект.

  • Прапануецца:
  • Да 10 000 USD на рэалізацыю праекта 
  • Анлайн ментарства і трэнігі ад ITU і Huawei
  • Удзел у глабальнай падзеі ў Швейцарыі.

Дэдлайн: 31 сакавіка. Даведацца больш

2. Ментарская праграма для лідараў/-к — Tällberg Leaders Mentoring Leaders 2026

Для каго: #лідары/-кі на пачатковым этапе кар’еры з любой краіны і сферы, якія прытрымліваюцца каштоўнаснага і этычнага падыходу да лідэрства і хочуць мець уплыў на лакальным і/ці глабальным узроўні. Адкрыта для прадстаўнікоў/-ц грамадзянскай супольнасці, культуры, адукацыі, палітыкі, бізнэсу і іншых сфер..

Калі: студзень 2026.

Прапануецца:

  • 12 месяцаў індывідуальнага ментарства з міжнародным лідэрам/-кай
  • Праца над уласным лідарскім ростам і ўплывам
  • Доступ да глабальнай сеткі Tällberg Foundation.

Дэдлайн: 1 траўня. Даведацца больш

***

Калі вы за межамі Беларусі — Telegram @sekktor+@sekktor_chat
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook

Scroll to top