Грант ад UNESCO – International Fund for Cultural Diversity 2025

Для каго: #НДА і дзяржаўныя ўстановы з краін Глабальнага Поўдня, якія падпісалі Канвенцыю 2005 года, а таксама міжнародныя НДА, зарэгістраваныя ў краінах-удзельніцах Канвенцыі, з праектамі рэгіянальнага або міжрэгіянальнага маштабу. 

Калі: вынікі ў лютым 2026, рэалізацыя з красавіка 2026. UNESCO запускае 16-ы конкурс Міжнароднага фонду культурнай разнастайнасці (IFCD), які падтрымлівае праекты з устойлівым уплывам на развіццё культурных і крэатыўных індустрый. 

Прыярытэт праектам, што: 

  • Умацоўваюць культурную палітыку і дзяржаўныя інстытуты
  •  Развіваюць мясцовыя рынкі і культурныя індустрыі
  •  Прасоўваюць інклюзіўнасць і гендарную роўнасць
  •  Спрыяюць удзелу моладзі, жанчын, уразлівых груп 
  • Укараняюць лічбавыя рашэнні ў культуры. 

Прапануецца: да 100 000 USD (у некалькі траншаў), патрабуецца суфінансаванне (мінімум 30%) і знешні аўдыт.

Дэдлайн: 21 траўня, 12:00 (па парыжскім часе). Даведацца больш

Па матэрыялах  sekktor.online

Scroll to top