Вакансія каардынатара праекта для Беларусі ў рамках EU4Culture-II ад Goethe-Institut Georgia

Goethe-Institut Georgien шукае каардынатара праекта для Беларусі ў рамках EU4Culture-II на поўную занятасць.

Праект EU4Culture-II накіраваны на падтрымку беларускіх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў сферы культуры і крэатыўных індустрый.

Працоўныя абавязкі:

  • Каардынацыя і рэалізацыя праектных актыўнасцяў
  • Cупрацоўніцтва з камандай рэгіянальнага праекта, фінансавымі і камунікацыйнымі аддзеламі, а таксама іншымі каардынатарамі краін
  • Фасілітацыя нетворкінгу і абмену ведамі паміж бенефіцыярамі, падтрымка іх інтэграцыі ў рэгіянальныя і міжнародныя культурныя сеткі
  • Развіццё і рэалізацыя нацыянальнай камунікацыйнай стратэгіі для павышэння бачнасці праекта
  • Удзел у ацэнцы рызык і распрацоўцы механізмаў іх змякчэння
  • Падтрымка грантавых працэсаў і кантроль фінансавых працэсаў.

Дэталі і ўмовы працы:

  • Для спецыялістаў у сферы культуры, кіравання праектамі і міжнароднага супрацоўніцтва з магістарскай ступенню ў галіне кіравання мастацтвам або сумежнай сферы; маюць 4+ гады досведу ў рэалізацыі праектаў, у тым ліку фінансаваных ЕС
  • Час працы: красавік 2025 – сакавік 2027 (з магчымасцю падаўжэння яшчэ на два гады)
  • Перавага надаецца кандыдатам з Грузіі, магчымы дыстанцыйны фармат (акрамя Беларусі).

Дэдлайн: 25 сакавіка

Даведацца больш

Scroll to top