Форма для падачы заяўкі на грантавую падтрымку праектаў, ініцыятыў і актывістаў ад BYSOL 2024

Фонд BYSOL абвяшчае прыём заявак на грантынг для актывістаў і грамадзянскіх ініцыятыў з мэтай падтрымкі іх праектаў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне.

Хто можа ўдзельнічаць?

– Беларускія арганізацыі, ініцыятывы і актывісты ў Беларусі, Літве, Польшчы, Грузіі і Нямеччыне (якія працуюць не больш за пяць гадоў), якія рэалізуюць праекты ў галіне ўмацавання грамадзянскай супольнасці, абароны правоў чалавека, дэмакратыі і культуры памяці. Тэрмін рэалізацыі праектаў ад 3 да 6 месяцаў (старт 1 лістапада 2024 года).

Якая сума падтрымкі?

Фонд BYSOL прадаставіць на конкурснай аснове падтрымку як мінімум 10 праектам на агульную суму – 62.000€. Як будуць размеркаваны гэтыя сродкі?

  • Міні-гранты: праекты з бюджэтам да 5.000 €.
  • Мідзі-гранты: праекты з бюджэтам да 10.000 €. Ініцыятывы і актывісты, якія маюць досвед паспяховай рэалізацыі папярэдніх грантавых праектаў (не абавязкова з праграмамі BYSOL)

Што можа быць падтрымана?

– Праекты, накіраваныя на ўмацаванне грамадзянскай супольнасці.

– Праекты, накіраваныя на абарону правоў чалавека.

– Праекты, накіраваныя на падтрымку сацыяльна-уразлівых груп насельніцтва Беларусі, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

– Валантэрскія ініцыятывы, якія дапамагаюць рэпрэсаваным беларусам.

– Праекты, накіраваныя на развіццё дэмакратычных прынцыпаў і вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем унутры Беларусі.

– Праекты, накіраваныя на працу з тэмай культуры памяці.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі праекта:

– Адпаведнасць часавым межам рэалізацыі: працягласць праекта складае ад 3 да 6 месяцаў.

– Сфармулявана канкрэтная мэта, дакладна вызначаны мэтавыя групы і стратэгія дасягнення мэтаў. Абазначаны асноўныя задачы і вымерныя дасяжныя вынікі.

– Адпаведнасць тэматыкам, пералічаным вышэй.

– Вылучана мэтавая аўдыторыя і яе меркаваны ахоп.

– Бяспека: заяўнік дэманструе разуменне пратаколаў бяспекі і крытычна ацэньвае рызыкі, звязаныя з рэалізацыяй праекта.

Што рабіць, калі не ведаеце як “паспяхова” падаць заяўку на грантынг?

Вы можаце запісацца на наш трэнінг “Як атрымаць фінансавую падтрымку свайго праекту?”.

📍ШТО БУДЗЕ НА ТРЭНІНГУ?

– Даведаецеся, як вызначаць і апісваць праблему, якую будзе вырашаць ваш праект.

– Даведаецеся, як вызначыць вашу мэтавую групу.

– Зразумееце, як сфармуляваць мэту, задачы і вынікі праекта.

– Атрымаеце практычныя рэкамендацыі па стварэнні плана мерапрыемстваў праекта і складанні бюджэту праекта.

Трэнінг 1 кастрычніка (аўторак) і 10 кастрычніка (чацвер) а 19:00 паводле Менску. Зарэгістравацца тут.

‼️ Тэрміны падачы і разгляду заявак:

– Заяўкі прымаюцца з 15 верасня 2024 года па 15 кастрычніка 2024 года ўключна.

– Тэрмін разгляду заявак і абвяшчэнне вынікаў заяўнікам: да 30 кастрычніка 2024 года.

Як падаць заяўку?

Для падачы заяўкі на падтрымку праекта запоўніце форму ніжэй, дзе будзе неабходна прыкласці інфармацыю аб заяўніку, апісанне праекту і бюджэт.

ВАЖНА: Калі патрабуюць умовы бяспекі заяўніка – мы можам аказаць непублічную падтрымку. Для праектаў, якія рэалізуюцца непасрэдна ў Беларусі, падтрымка можа быць толькі непублічнай.

Калі ў вас з’явіліся пытанні па запаўненні заяўкі або вам патрэбная дапамога – напішыце ў наш тг-акаўнт: @bysol_initiatives.

Scroll to top