Чатыры кароткіх анлайн курса пра лідэрства ў грамадзянскай супольнасці. Запрашаем!

Для ўсіх, хто цікавіцца тэмай лідэрства ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці, мы падрыхтавалі падборку практыкаарыентаваных анлайн курсаў для самастойнага вывучэння. Кожны курс зойме ад 1 да 3 гадзін вашага часу. Вы вызначыце свой стыль лідэрства, тыпалогію лідэраў наогул. Даведаецеся, як найлепшым чынам кіраваць арганізацыяй грамадзянскай супольнасці, весці перамовы, натхняць сябраў людзей і шмат іншага карыснага! 

Курсы будуць карысныя:

  • лідарам і лідаркам грамадзянскай супольнасці:
  • кіраўні_ніцам праектаў / менеджэр_кам праграм;
  • актывістам;
  • валанцёркам арганізацый, суполак і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці;
  • лідар_кам сацыяльных стартапаў і сацыяльным прадпрымальніцам;
  • а таксама ўсім, хто хоча даведацца больш пра тое, як будуецца кіраўніцтва грамадскай арганізацыяй.
  1. Адаптацыя стылю лідэрства – першы курс праграмы Лідэрства ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці.

Курс складаецца з 4 модуляў. Прыкладнае размеркаванне часу 1-2 гадзіны.

У выніку вывучэння праграмы вы:

  • даведаецеся больш пра свой стыль кіравання;
  • зможаце лепш разумець людзей, якімі кіруеце, і тое, як адаптаваць свой стыль лідэрства;
  • узмацніце свае лідэрскія якасці і зможаце больш эфектыўна кіраваць і матываваць іншых людзей для дасягнення вынікаў;
  • даведаецеся, як весці перамовы і будаваць эфектыўнае партнёрства з усімі: ад вашай уласнай каманды да знешніх зацікаўленых бакоў;
  • тыпалогію лідэраў, слабыя і моцныя бакі розных тыпаў лідэраў.

2. Другі курс праграмы Лідэрства ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці – Развіццё навыкаў вядзення перамоваў.

Курс складаецца з 7 модуляў. Прыкладнае размеркаванне часу 2-3 гадзіны.

У выніку вывучэння курса вы:

  • зможаце разабрацца, які стыль вы звычайна ўжываеце ў перагаворным працэсе;
  • якія ўменні, навыкі і ўстаноўкі могуць вам дапамагчы змяніць яго або ўдасканаліць;
  • як наладзіць працэс перагавораў так, каб улічваліся інтарэсы абодвух бакоў;
  • узмацніце свае лідэрскія якасці і зможаце больш эфектыўна кіраваць і матываваць іншых людзей для дасягнення вынікаў;
  • даведаецеся, як весці перамовы і будаваць эфектыўнае партнёрства з усімі: ад вашай уласнай каманды да знешніх зацікаўленых бакоў.

3. Лідэрства ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці: Упраўленне камандамі і іх матывацыя – трэці курс.

Курс складаецца з 4 модуляў. Прыкладнае размеркаванне часу 2-3 гадзіны.

У выніку вывучэння курса вы:

  • зможаце стварыць і падтрымліваць прыхільнасць людзей у вашай арганізацыі яе місіі і асноўным каштоўнасцям, 
  • таксама даведаецеся аб асноўных тэорыях матывацыі і іх прымяняльнасць у сектары грамадзянскай супольнасці, інструментах і лепшых практыках матывацыі каманд, 
  • лепш зразумееце, што такое групавая дынаміка і роля лідэра ў групавых працэсах, 
  • даследуеце матэрыялы аб міжкультурнай дасведчанасці і працы ў міжнародных камандах.

4. Чацвертая частка праграмы Лідэрства ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці – Вырашэнне канфліктаў і пабудова даверу.

Курс складаецца з 4 модуляў. Прыкладнае размеркаванне часу 2-3 гадзіны.

У курсе “Вырашэнне канфліктаў і пабудова даверу” вы даведаецеся:

  • пра розніцу паміж прадухіленнем, кіраваннем, дазволам і пераўтварэннем / трансфармацыяй канфліктаў;
  • пазнаёміцеся з мадэлямі аналізу канфліктаў;
  • паспрабуеце прымяніць некаторыя з іх на практыцы;
  • засвоіце прыёмы і падыходы ў медыяцыі пры канфліктных сітуацыях;
  • а таксама прааналізуеце прыклады медыяцыі.

Гэты базавы курс будзе карысны ўсім, хто зацікаўлены ў наладжванні даверу і ўсталяванні даверных адносін — як у мэтах прадухілення, так і для пабудовы працэсу пераўтварэння канфліктаў у вашых арганізацыях і супольнасцях.

Будзем удзячныя, калі вы падзеліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна патрэбна!

Scroll to top