Феммітап 2025 запрашае да ўдзелу!

11–14 верасня 2025 года
Месца правядзення: Літва
Шаноўныя каляжанкі!
Фемгрупа Беларусь запрашае вас узяць удзел у Феммітапе 2025.
Мэта Феммітапа — стварыць прастору для ўзаемадзеяння і камунікацыі паміж феміністкамі розных пакаленняў, каб разам абмяркоўваць, абменьвацца вопытам, запускаць сумесныя праекты і кампаніі ў супрацоўніцтве з Фемгрупай.
Задачы мерапрыемства:
- Абмеркаваць бягучы стан феміністычнага поля: хто акторкі, трэнды, важныя ініцыятывы, паспяховыя кейсы.
- Азнаёміцца з дзейнасцю Фемгрупы, яе мэтамі, напрамкамі працы і вынікамі, абмеркаваць магчымыя формы і напрамкі супрацоўніцтва, а таксама ідэі для сумесных кампаній.
- Абмяняцца вопытам, лепшымі практыкамі і наладзіць міжпакаленчы дыялог.
У Феммітапе прымуць удзел:
- Актывісткі і прадстаўніцы ініцыятыў, якія ўцягнутыя ў грамадзянскі, палітычны і нізавы актывізм пасля 2020 года, якія пазіцыянуюць сябе як феміністкі і/або цікавяцца фемінізмам і гендэрнымі пытаннямі.
- Жанчыны*, якія раней не ўдзельнічалі ў актывізме, але хочуць працаваць з праблемамі сваёй мэтанакіраванай ці прафесійнай групы праз фемоптыку.
- Прадстаўніцы Фемгрупы.
Сярод запрошаных экспертак — грамадзянскія і палітычныя актывіст_кі, нізавыя ініцыятывы, гендэрныя даследчы_цы і экспер_ткі, прадстаўні_цы медыя, культуры, спорту, мастацтва, медыцыны, адукацыі, эканомікі.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 15 ліпеня 2025 года ўключна
Каманда арганізатарак пакрывае выдаткі на пражыванне, харчаванне і праезд удзельніц пры ўмове актыўнага ўдзелу ва ўсіх частках праграмы.
Колькасць месцаў абмежаваная, удзельніцы будуць адабраны на аснове матывацыі ў заяўцы.
Дэдлайн падачы заявак: да 15 ліпеня 2025 года
Пацверджанне ўдзелу: да 25 ліпеня 2025 года
Па ўсіх арганізацыйных пытаннях звяртайцеся ў Telegram: @stasya_tsiarentsyeva або на email: femgroupbelarus@gmail.com