Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны

Бясплатны анлайн-курс ад Нацыі лідараў, які дапаможа вам крок за крокам аднавіць сямейнае дрэва і ўбачыць, як лёсы продкаў звязаныя з гісторыяй Беларусі.

Старт 8 патоку: 10.11.2025

Рэгістрацыя да 09.11.2025

Запісацца на курс https://school365edu.org/ 

Для каго і навошта:

Гісторыя краіны — гэта заўсёды гісторыя канкрэтных людзей. Вашых бабуль, дзядуль, прабабуль…

На курсе вы зможаце:
  • адкрыць забытыя старонкі сямейнай гісторыі
  • ажывіць успаміны праз дакументы, фотаздымкі і аповеды
  • навучыцца працаваць з архівамі і анлайн-базамі
  • скласці ўласнае генеалагічнае дрэва
  • адчуць сувязь з каранямі і перадаць яе дзецям
Як праходзіць курс:
  • 2 месяцы
  • 8 модуляў
  • відэалекцыі да 30 хвілін + канспекты
  • практычныя заданні: пошук дакументаў, інтэрв’ю са сваякамі
  • групавыя вэбінары з выкладчыкам.
Scroll to top