Online course “Balance in Helping: How to Support Others While Taking Care of Yourself”

🤷‍♀️ Як дапамагаць навакольным і не забываць пра сябе? Як дзяліць адказнасць з тымі, каго падтрымліваеш? Як зразумець, што пара клапаціцца пра сябе, і знайсці баланс? Адукацыйны анлайн-курс арганізацыі Volnyja “Раўнавага ў дапамозе: як падтрымліваць іншых з клопатам пра сябе” адказвае на ўсе гэтыя пытанні і нават больш! 

Гэта праграма для ўсіх, хто дапамагаюць — ментара_к і валанцёра_к, былых палітвязняў, актывіста_к і ўсіх неабыякавых. Што ўнутры: як захоўваць унутраную ўстойлівасць; як распазнаваць ПТСЗ, віну выжыўшага і сіндром ратавальніка; тэхнікі дапамогі і самадапамогі; прафілактыка выгарання і г.д. 

Вас чакае паглыбенне ў свет чалавечых узаемаадносін, якое дапаможа лепш разумець сябе, людзей навокал і выбудоўваць здаровыя, даверлівыя адносіны. 

  • 11 відэа + тэсты для замацавання матэрыялу
  • Жыццёвыя прыклады і дадзеныя, заснаваныя на навуковых даследваннях і фактах
  • Дадатковыя матэрыялы, якія можна спампаваць і захаваць сабе 
  • Практыкаванні з тэхнікамі дапамогі і самадапамогі.

Курс арыентаваны на самастойнае вывучэнне. Рэгістрацыя праз анкету.

⚠️ Сацсеткі і сайт Volnyja былі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі: звярніце на гэта ўвагу, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці збіраецеся туды!

Scroll to top