Бясплатны анлайн-курс «Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны»

Ваша прозвішча — гэта шыфр. Ці гатовыя вы яго разгадаць?
Генеалогія падобная да вялікага гістарычнага дэтэктыва, дзе замест доказаў — пажоўклыя фотаздымкі, а замест сведак — архіўныя запісы. Часта мы ведаем пра сваіх продкаў толькі імёны, але за кожным з іх стаіць цэлы сусвет: выбары, падарожжы, перамогі і таямніцы.
Бясплатны анлайн-курс «Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны» дапаможа вам ператварыць сямейныя легенды ў дакладныя факты і крок за крокам рэканструяваць шлях вашага роду праз стагоддзі.
Падчас курса вы:
- даведаецеся, дзе і як шукаць інфармацыю пра сваіх продкаў
- навучыцеся працаваць з архівамі і анлайн-базамі
- адсочыце геаграфію свайго роду, даведаецеся пра гісторыю, традыцыі свамх продкаў
- падрыхтуеце і правядзеце інтэрв’ю са старэйшымі сваякамі, каб не ўпусціць ніводнай важнай дэталі
- убачыце мінулае па-новаму і адчуеце гонар за свае карані
- даведаецеся, як аформіць ўсе знойдзеныя факты ў генеалагічнае дрэва або ўласную радаводную кнігу і шмат чаго іншага.
Курс практычны: відэа да 30 хвілін, канспекты, практычныя заданні (пошук дакументаў, інтэрв’ю са сваякамі і інш.), а таксама жывыя вебінары з выкладчыкам.
Пачатак: 6 красавіка
Працягласць: 2 месяца
Фармат: анлайн, бясплатна
Запіс адкрыты да 5 красавіка ўключна!
Не дазваляйце гісторыі вашай сям’і знікнуць — станьце тым/той, хто захавае яе для будучых пакаленняў.
Медиаресурсы Нации Лидеров внесены в список организаций, которые имеют отношение к экстремистской деятельности.
