MigrAction Ideathon для моладзі з НДА

Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый (OEEK) і «Гэта окей» клічуць маладых людзей на MigrAction Ideathon у Варшаве (Польшча), дзе можна будзе папрацаваць у камандах над рэальнымі кейсамі НДА, паўдзельнічаць у варкшопах з ментарскай падтрымкай, прэзентаваць ідэі і атрымаць фінансавую падтрымку для іх рэалізацыі..
Каго чакаюць?
Маладых (узрост 18+) жыхароў і жыхарак Польшчы незалежна ад таго, мігрант_кі яны ці не. Тых, хто цікавіцца сацыяльнымі праектамі і хацелі бы сябе паспрабаваць у гэтым. Тых, хто хочуць знайсці новыя знаёмствы і класна правесці час, вырашаючы сацыяльныя праблемы.ць фінансавую падтрымку для іх рэалізацыі.
Калі: 17–18 красавіка, з 11:00 да 17:00.
Што будзе ў праграме?
- Прэзентацыя кейсаў ад АГС
- Размеркаванне ўдзельні_ц па камандах
- Натхняючыя выступы ад тых, хто кожны дзень імкнецца змяніць свет да лепшага
- Варкшопы па праектнай дзейнасці і распрацоўцы крэатыўных ідэяў
- Ментарскія кансультацыі
- Прэзентацыя напрацаваных рашэнняў для кейсаў
- Галасаванне журы і ўзнагароджанне праектаў-пераможцаў
Дзе: 17 і 18 красавіка (пятніца і субота) з 11:00 да 17:00. Пажадана ўдзельнічаць абодва дні.
Мовы: польская, англійская, беларуская, украінская.
Каб прыняць удзел у адборы, трэба запоўніць заяўку да 9 красавіка. Вынікі адбору і запрашэнне дашлюць не пазней 11 красавіка. Арганізатары забяспечаць неабходнымі матэрыяламі для працы і харчаваннем, праезд і пражыванне не пакрываюцца.
