ЗАПІСВАЙСЯ НА МЕНТАРСКУЮ ПАДТРЫМКУ АД РАДА!

Ментарскія сустрэчы — гэта індывідуальныя анлайн-сэсіі з эксперт:камі, падчас якіх ты можаш абмеркаваць пытанні, сумневы і праблемы, якія ўзніклі падчас працы або стварэння тваіх праектаў. 

З ЧЫМ МОЖНА ПРЫХОДЗІЦЬ?

  • Распрацоўка ідэі: ёсць задумка, але ты ў ступары і не разумееш, што рабіць, з чаго пачаць і куды крочыць далей.
  • Складанасць на пэўным этапе: праект ужо рухаецца, але штосьці правісае — напрыклад, не атрымліваецца знайсці фінансаванне ці сабраць каманду.
  • Запыт на экспертызу: хочацца пракачацца ў пэўнай тэме, каб зрабіць праект мацнейшым і больш прафесійным.
  • Штосьці па-за спісам: падчас стварэння праектаў пытанняў узнікае безліч, таму прыходзь з усім, што цябе хвалюе!

Колькасць сустрэч не абмежаваная: іх можа быць ад адной да некалькіх у залежнасці ад твайго запыту. Мы наўмысна не ставім абмежаванняў, бо часам менавіта працяглая праца дапамагае як след выбудаваць праект!

ХТО МОЖА ПАДАВАЦЦА?

Ментарская падтрымка працуе для для праектаў з фокусам на беларускую моладзь і маладых (18-27) актывістаў і актывістак.

ЯК ПРАХОДЗІЦЬ ЗАПІС?

  1. Ты пакідаеш свой запыт праз гэтую анкету.
  2. Мы падбіраем ментар:ку, якая найлепш пасуе пад тваю тэму.
  3. Пасля пацвярджэння злучаем вас у Telegram — і далей вы самастойна ўзгадняеце дату і час сустрэчы.

Разгляд заяўкі можа заняць да 10 працоўных дзён.

Калі ёсць сумневы, як запаўняць анкету, смела пішы нам на study.help@rada.fm

АНКЕТА
Scroll to top