Трэнінг па стварэнні сацыяльных і інфармацыйных кампаній

Запрашаем беларускія ініцыятывы на практычны трэнінг па стварэнні сацыяльных і інфармацыйных кампаній, які пройдзе 17–23 кастрычніка 2026 года ў Польшчы.

📌 Што вы атрымаеце?

  • 5 дзен практыкі з экспертамі;
  • каля 900 еўра для каманды на рэалізацыю кампаніі;
  • ментарскую падтрымку, каля 5 гадзін.

За некалькі дзён трэнінгу мы пройдзем шлях ад пытання «Якую змену мы хочам стварыць?» да канкрэтнай кампаніі, кантэнту і плана яе рэалізацыі.

🙌 Умовы:

  • запрашаем па 2 прадстаўні:цы беларускіх ініцыятыў, арганізацый, нефармальных груп і каманд з Польшчы;
  • тэмы у якіх вы павінны працаваць: сацыяльныяі, культурныя, адукацыйныя, праваабарончыя, экалагічныя, гендарныя і інш.
  • узрост удзельнікаў і ўдзельніц: 18 – 30 год

🌍 У праграме возьмуць удзел маладыя людзі і ініцыятывы з Беларусі і Германіі.

💬 Працоўныя мовы: англійская для часткі міжнароднай праграмы і беларуская / руская на этапе стварэння кантэнту.

⏰ Дэдлайн падачы заяўкі:

27 верасня а 23:59 (па Варшаве). Пра вынікі адбору паведамім не пазней за 29 верасня.

👉 Рэгістрацыя 

Scroll to top