Конкурс фінансавання акадэмічных даследаванняў пра сучасную Беларусь

Karski-Swyer Belarus Initiative прафінансуе акадэмічныя даследаванні пра сучасную Беларусь. Тэмы могуць тычыцца палітыкі, эканомікі і дэмакратычных зменаў, адносін з ЕС, дыяспары і нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама правоў чалавека, вяршэнства права і экалогіі. 

Памер гранта: 2 000 USD. 

Падаваць заяўкі могуць студэнт_кі бакалаўрыяту і магістратуры, аспірант_кі, маладыя даследчы_цы і праваабарон_кі. 

Просяць даслаць апісанне даследавання на 1 000 – 1 200 слоў, рэзюмэ і дзве рэкамендацыі. 

Фіксаванага дэдлайну няма: заяўкі разглядаюць па меры паступлення, а вынікі абвесцяць да 7 снежня. 

Падрабязней 

Scroll to top