Міжнародная вакансія, на якую могуць падацца беларусы і беларускі, што працуюць на стыку культуры і прадухілення канфліктаў

Платформа Cultural Relations Platform шукае міжнароднага эксперта(-ку) для распрацоўкі навучальных матэрыялаў для курса «Культура і канфлікты і мірабудаўніцтва» для супрацоўніц і супрацоўнікаў прадстаўніцтваў ЕС і еўрапейскіх інстытутаў.
Для гэтай пазіцыі неабходны досвед у тэмах:
- Культура і прадухіленне / вырашэнне канфліктаў
- Культурныя падыходы да пабудову міру (не свету 🙂
- Міжкультурны дыялог у канфліктных умовах
- Даследаванні лепшых практык культурных ініцыятываў у зонах канфліктаў.
Дасылаць сваё CV на cultural.relations.platform@goethe.de з пазнакай у тэме “Culture, Conflict & Peacebuilding”. Ддл: 27 сакавіка 18:00 CET.