Семінар па кантэнт-аналізе

Цэнтр новых ідэй і Scholars for Belarus запрашаюць вас на інтэнсіўны трохдзённы семінар па кантэнт-аналізе, які правядуць даследчы:цы ЦНІ Леся Руднік і Стас Гарэлік.
Калі? 11–15 чэрвеня 2025 г.
Дзе? Лодзь, Польшча
Што вас чакае?
- Паглыбленае знаёмства з кантэнт-аналізам і яго прымяненнем у даследаваннях;
- Праца з NVivoR і R — асвоіце ключавыя інструменты аналізу дадзеных; навучыцеся распрацоўваць схемы кадавання; адбіраць, апрацоўваць і візуалізаваць дадзеныя; зразумееце, як аўтаматызаваць некаторыя працэсы;
- Навыкі візуалізацыі і інтэрпрэтацыі вынікаў — навучыцеся даносіць аналітыку да аўдыторыі;
- Дэталёвы разбор дэзынфармацыі — даведаецеся, якія існуюць яе тыпы, метады выяўлення і аналізу;
- Атрымаеце гатовы код, які зможаце мадыфікаваць пад уласныя задачы ў далейшай працы;
- Рэкамендацыі, дзе і як можна вучыцца далей.
- Асаблівы бонус: калі ў вас ужо ёсць праект з выкарыстоўваннем кантэнт-аналізу на стадыі распрацоўкі, на семінары вы зможаце атрымаць індывідуальную метадалагічную кансультацыю.
Каму будзе карысна?
- Тым, хто займаецца навукай, праводзіць даследаванні, аналізуе дадзеныя, у любым выглядзе працуе з тэкстамі;
- Тым, хто працуе з тэкставымі дадзенымі і хоча рабіць гэта больш эфектыўна;
- Усім, хто хоча пракачаць даследчыя навыкі. Усе выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца Scholars at Risk.
Падайце заяўку да 11траўня (уключна)!
Засталіся пытанні? Пішыце на pm@scholarsforbelarus.org