Праграма па лічбавай бяспецы «DIGISEC Accelerator 2026»

Digital Skills Coalition Belarus запускае набор на акселератар па лічбавай бяспецы «DIGISEC Accelerator 2026».
Гэта практычная праграма для каманд НКА, беларускіх ініцыятываў і медыя-праектаў, якія хочуць укараніць рэальныя змены ў сваёй арганізацыі.
За 2,5 месяцы ўдзельні_цы пройдуць анлайн- і афлайн-навучанне, распрацуюць план узмацнення бяспекі арганізацыі, прадставяць свой праект на фінальным пітчынгу і змогуць атрымаць фінансавую падтрымку на рэалізацыю памерам 1 500 – 2 000 USD.
Арганізатары пакрываюць праезд, пражыванне, харчаванне і матэрыялы падчас афлайн-інтэнсіваў.
