Гібрыдны курс па лічбавых кампетэнцыях

Eastern Partnership Civil Society Facility запускаюць гібрыдны курс па лічбавых кампетэнцыях для супрацоўні_ц арганізацый грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга Партнёрства.
Дзякуючы курсу вы:
- вызначыце рэальныя лічбавыя патрэбы вашай арганізацыі
- будзеце эфектыўна выкарыстоўваць дадзеныя, інструменты АІ і лічбавыя платформы
- умацуеце кібербяспеку і лічбавую ўстойлівасць.
Праграма спалучае анлайн-сесіі, практычныя семінары і індывідуальны коучынг з сярэдзіны чэрвеня па верасень бягучага года.
