Уводны курс па правах чалавека «Тэрыторыя правоў». Адчынена рэгістрацыя да 5 траўня

Дэдлайн падачы заявак: 5 траўня 2025 года (уключна).
Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва Беларуская Праваабарончая школа — з радасцю абвяшчае набор на Уводны курс па правах чалавека, які адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Вільне (Літва).
🔺 Пра Курс
Гэта 3-х дзённая праграма навучання разуменню правоў чалавека (першы, уводны ўзровень ведаў).
У межах праграмы вы азнаёміцеся з асноўнымі паняццямі, прынцыпамі і гісторыяй канцэпцыі правоў чалавека, тэмамі роўнасці і недыскрымінацыі, з элементамі тэмы Дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскага інтарэса, а таксама з іншымі тэмамі, неабходнымі для разумення канцэпцыі правоў чалавека.
Працоўныя мовы: беларуская, руская.
Выкладчыкамі_цамі, трэнерамі_камі і экспертамі_камі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі_цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты_кі і практыкі_ні ў галіне правоў чалавека і права.
🔺 Для каго Курс
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларусы і беларускі (незалежна ад узросту і месца актуальнага пражывання), якія зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека. Група будзе сфармавана з 20-22 удзельнікаў_ц на конкурснай аснове.
🔺 Умовы ўдзелу ў праграме Курсу:
Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары_кі бяруць на сябе расходы транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання ўдзельнікаў_ніц. Візавая падтрымка не аказваецца.
Арганізатары_кі пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу на любым этапе праграмы ў выпадку невыканання ўмоваў і патрабаванняў удзелу ў яе працы.
⏰ Даты правядзення Курса: 29 траўня — 1 чэрвеня 2025 года (29 траўня — дзень заезду ўдзельнікаў_ц)
🔺 Месца правядзення: Вільня (Літва)
Пра вынікі адбору мы паведамім не пазней за 8 траўня 2025 года.
Пры іншых роўных прыярытэт у адборы ў кандыдатак і кандыдатаў, якія пададуць свае заяўкі раней.
Даведацца больш:
Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва Беларуская Праваабарончая школа
Канал пра правы чалавека: адукацыя і магчымасці развіцця для кожнага і кожнай.