Сустрэча для супрацоўніцтва

Сустрэча для супрацоўніцтва з беларускімі моладзевымі ініцыятывамі — Belarusian Youth Work — Варшава і Гайнаўка, Польшча ад SALTO EECA і FRSE Poland
Для каго: моладзевыя #лідары/-кі, #каардынатары/-кі праектаў, #ментары/-кі, прадстаўнікі/-цы #НДА з краін Erasmus+ і Беларусі (як тых, хто застаецца ў краіне, так і тых, хто цяпер у ЕС).
Калі: 12–16 траўня.
Сустрэча накіравана на развіццё партнёрстваў з беларускімі ініцыятывамі, знаёмства з мясцовым кантэкстам Падляшша і распрацоўку ідэй для праектаў у межах Erasmus+ і European Solidarity Corps. У праграме — нетворкінг, візіты ў беларускія арганізацыі, тэматычныя варкшопы і адкрытыя дыскусіі ў Гайнаўцы.
Прапануецца:
Бясплатны ўдзел, пражыванне і харчаванне
Кампенсацыя праезду для ўдзельнікаў з Беларусі.
Дэдлайн: 23 сакавіка.
Даведацца больш
Па матэрыялах sekktor.online