Школа грамадзянскай адукацыі ад Вольнага Беларускага Ўніверсытэту

Хочаш дзейнічаць, але не ведаеш, з чаго пачаць? Ці, можа, ужо спрабуеш нешта рабіць для сваёй супольнасці, але адчуваеш, што не хапае разумення, як гэта працуе? Тады запрашаем у Школу грамадзянскай адукацыі — анлайн-курс, які дапаможа табе арыентавацца ў свеце грамадзянскай супольнасці і знайсці сваю ролю ў ім. 

Асаблівы фокус: як быць актыўным у эміграцыі. 

Курс складаецца з двух модуляў: 

  • «Шлях да ўдзелу» (15.05-02.06) — гэта шэсць сустрэч, дзе мы пагаворым пра тое, як уладкавана дэмакратыя, што такое грамадзянская супольнасць, чаму важна разумець свае правы і як працаваць з каштоўнасцямі, нават калі ты далёка ад Беларусі. Ён распрацаваны найперш для тых, хто яшчэ толькі робіць першыя крокі ў актывізме, але адчувае патрэбу ў супольнасці і ведах. 
  • «Разам да зменаў» (12.06-30.06), дазволіць паглыбіць разуменне, як арганізоўваць дзейнасць, будаваць каманды, вырашаць канфлікты і быць лідаркай ці лідарам зменаў у сваёй супольнасці. Мы будзем вучыцца разам не толькі як дзейнічаць, але і як натхняць іншых на ўдзел.

Што атрымаеш: 

  • Пасведчанне слухача — пасля першага модуля 
  • Сертыфікат ВБЎ-Уроцлаўскага ўніверсітэта — пасля праходжання абодвух 

Заняткі: панядзелак і чацвер, 18:00 (CEST) 

Рэгістрацыя на першы модуль да 11 траўня па спасылцы: https://volny-uni.eu/shkola-hramadzianskaj-adukacyi

Калі ты верыш у важнасць грамадзянскага ўдзелу і хочаш зрабіць нешта карыснае — гэта твая магчымасць!

Scroll to top