Стратэгічная сустрэча пра ролю моладзі ў дэмакратычных зменах

Варкшоп ладзіць Рада Еўропы сумесна з БНМС “РАДА” ў Страсбургу ( Францыя)

Для каго: беларусы і беларускі 18–35 гадоў, якія:

  • удзельнічаюць у грамадзянскай, сацыяльнай, культурнай або палітычнай дзейнасці
  • падзяляюць каштоўнасці дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона
  • хочуць развіваць свае лідарскія навыкі
  • размаўляюць па-англійску і жывуць у Беларусі або адной з краін Савета Еўропы.

Калі: 10–12 красавіка.

Праграма:

  • Абмеркаванне ролі моладзі ў дэмакратычным пераходзе
  • Сустрэчы з прадстаўнік(ц)амі Савета Еўропы, іншых інстытутаў і моладзевых ініцыятыў
  • Практычныя трэнінгі па развіцці лідарства і грамадзянскай актыўнасці
  • Распрацоўка рэкамендацый па пашырэнні ўдзелу моладзі ў палітычным жыцці.

Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя (ліст можа трапіць у спам).

Дэдлайн: 26 сакавіка.

Даведацца больш | Прыклад формы заяўкі.

Зарэгістравацца

Па матэрыялах sekktor.online

Scroll to top