Праграма «(Ня)згода ў дзеянні»!

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запускае набор на праграму «(Ня)згода ў дзеянні»! Гэта навучанне з анлайн- і афлайн-часткамі, дзе вы навучыцеся негвалтоўнай камунікацыі і канструктыўнаму вырашэнню канфліктаў.
Што будзе?
Праграма – гэта майстэрня, дзе ўсё навучанне праходзіць праз даследаванне, эксперыменты, разбор кейсаў, дыскусіі і практыку. За паўгады вы не толькі даведаецеся новае, але і патрэніруеце навык камунікаваць негвалтоўна і эфектыўна:
- разбярэцеся, што такое канфлікт і з чаго ён складаецца;
- павывучаеце, навошта і як высвятляць свае і чужыя патрэбы ў канфлікце – і як гэтыя патрэбы задавальняць;
- папрактыкуеце перамовы з фокусам на патрэбы і цікавасці ўсіх бакоў;
- павучыцеся знаходзіць і ўзмацняць паразуменне з іншымі;
- даведаецеся пра метады клопату пра сябе ў канфліктах.
А хто трэнеры_кі?
Трэнеркі праграмы – украінскія і польскія эксперткі з досведам 10+ год працы ў тэмах негвалтоўнай камунікацыі, медыяцыі, фасілітацыі дыялогаў і складаных сітуацый.
Які фармат праграмы?
- тры афлайн-сустрэчы: чэрвень, жнівень, кастрычнік;
- анлайн-сустрэчы раз на месяц: абавязковыя і факультатыўныя;
- ментарскія кансультацыі ад трэнерак па тваіх запытах: напрыклад, дапамога з вырашэннем тваіх асабістых канфліктаў ці больш глыбокая прапрацоўка цікавых табе тэм.
Мовы праграмы:
- руская (большасць сустрэч),
- англійская (з перакладам).
Першая анлайн-сэсія пройдзе ў сярэдзіне траўня: дзве сустрэчы па дзве гадзіны.
Папярэднія даты першага афлайну – з 27.06 па 30.06.
Удзел у праграме – бясплатны! Але трэба зарэгістравацца.
Заяўкі прымаем да 30.04.2025 уключна!
Мы збіраем толькі тую інфармацыю, якая патрэбна нам для адбору і рэгістрацыі удзельнікаў_ц, а таксама арганізацыі праграмы. Доступ да асабістых дадзеных маюць толькі арганізатары_кі. Пасля праграмы мы выдаляем асабістыя дадзеныя ўдзельнікаў_ц, а вынікі пра праграму захоўваем у ананімізаваным выглядзе.
Засталіся пытанні? Пішыце на study@rada.fm.