Зялёны свет запрашае на Зялёныя вэбінары ў красавіку

Беларусаў, якія цікавяцца тэмай змены клімату і аховай навакольнага асяроддзя ў Беларусі запрашаюць да ўдзелу.
Дэталі праграмы:
- Кожны з вэбінараў будзе складацца з уступнай прэзентацыі і кароткай часткі аб тым, як вы можаце далучыцца і глыбей пагрузіцца ў тэму
- Удзел у вэбінарах адкрыты для ўдзельнікаў з розным досведам
- Вебінары будуць праходзіць па аўторках і чацвяргах з 18:30 да 19:30 па менскім часе.
Праграма вэбінараў:
- 15 красавіка, аўторак — “Спід-дэйтынг з беларускімі экалагічнымі ініцыятывамі” (абавязковая ўмова ўдзелу: спасылка на профіль у сацыяльных сетках і магчымасць быць з відэа падчас сустрэчы).
- 17 красавіка, чацвер — “Адаптацыя да кліматычных рызык у беларускіх гарадах”, Іван Шчадронак, агенцыя Інтэракцыя.
- 22 красавіка, аўторак — “Галіна ў трансфармацыі: абыходжанне з тэкстыльнымі адходамі ў ЕС”, Сяргей Комар, спецыяліст сферы абыходжання з адходамі з 15-гадовым стажам.
- 24 красавіка, чацвер — “Транспарт і яго экалагічнасць. Што зараз адбываецца ў Беларусі? Нашы адказы на вашыя пытанні”, Павел Гарбуноў, эксперт па транспарце.
- 29 красавіка, аўторак — “Уводзіны ў ESG, трэнды ў краінах ЕС”, мэнэджарка па ўстойлівым развіцці.