Стадзі-тур «Міграцыя» ў Берліне

Арганізатары Razam e.V. і ІншыЯ. Дедлайн 11.05
Хочаш умацаваць сваю працу па тэме міграцыі і атрымаць натхненне ад нямецкага досведу? Тады запрашаем у Берлін 16–20 чэрвеня на стадзі-тур, дзе беларускія актывіст_кі і журналіст_кі сустрэнуцца, каб абмяняцца вопытам з нямецкімі калегамі і паміж сабой, а таксама пераасэнсаваць звыклыя практыкі.
Каму падыходзіць?
- Актывіст_кам і журналіст_кам, якія ўжо працуюць з тэмамі бежанства і міграцыі:
- асвятляюць гэтую тэму ў медыя;
- рэалізуюць ініцыятывы з людзьмі з досведам міграцыі;
- плануюць развіваць уласныя праекты ў гэтай галіне.
Што вас чакае?
- Сустрэчы з нямецкімі медыя і НДА ў Берліне
- Абмен досведам і практыкамі
- Абмеркаванне, як адаптаваць ідэі пад беларускі кантэкст
- Нэтворкінг з беларускімі журналіст_камі і актывіст_камі
Рэгістрацыя адкрыта да 11.05 уключна праз форму.
Вынікі адбору будуць абвешчаны не пазней за 20.05.
Праграму і лагістычныя падрабязнасці адабраныя ўдзельні_цы атрымаюць асобным лістом.
Для тых, хто не жыве ў Берліне, пакрываем выдаткі на дарогу і пражыванне.
Увага: візавая падтрымка не прадугледжаная
Хочаш першым даведвацца пра наступныя туры? Запоўні форму!
Падзяліся з тымі, каму гэта можа быць важна!