Трэнінг па стварэнні сацыяльных і інфармацыйных кампаній

Запрашаем беларускія ініцыятывы на практычны трэнінг па стварэнні сацыяльных і інфармацыйных кампаній, які пройдзе 17–23 кастрычніка 2026 года ў Польшчы.
📌 Што вы атрымаеце?
- 5 дзен практыкі з экспертамі;
- каля 900 еўра для каманды на рэалізацыю кампаніі;
- ментарскую падтрымку, каля 5 гадзін.
За некалькі дзён трэнінгу мы пройдзем шлях ад пытання «Якую змену мы хочам стварыць?» да канкрэтнай кампаніі, кантэнту і плана яе рэалізацыі.
🙌 Умовы:
- запрашаем па 2 прадстаўні:цы беларускіх ініцыятыў, арганізацый, нефармальных груп і каманд з Польшчы;
- тэмы у якіх вы павінны працаваць: сацыяльныяі, культурныя, адукацыйныя, праваабарончыя, экалагічныя, гендарныя і інш.
- узрост удзельнікаў і ўдзельніц: 18 – 30 год
🌍 У праграме возьмуць удзел маладыя людзі і ініцыятывы з Беларусі і Германіі.
💬 Працоўныя мовы: англійская для часткі міжнароднай праграмы і беларуская / руская на этапе стварэння кантэнту.
⏰ Дэдлайн падачы заяўкі:
27 верасня а 23:59 (па Варшаве). Пра вынікі адбору паведамім не пазней за 29 верасня.
