Конкурс праектаў UNESCO

Праграма падтрымкі ініцыятываў, якія паляпшаюць умовы працы мастакоў/-чак і абараняюць мастацкую свабоду.
Два трэкi ўдзелу:
1️⃣ Для дзяржаўных і публічных установаў:
- Экспертная (тэхнічная) дапамога для распрацоўкі або абнаўлення законаў і палітык
- Магчыма дадатковае фінансаванне да 30 000 USD на лагістыку.
2️⃣ Для арганізацый грамадзянскай супольнасці:
- Фінансавая падтрымка праектаў да 50 000 USD
- На рэалізацыю канкрэтных дзеянняў (трэнігі, кампаніі, даследаванні, падтрымка мастакоў і мастачак).
Для каго: дзяржаўныя органы і публічныя ўстановы; грамадскія і некамерцыйныя арганізацыі (НДА, культурныя сеткі, прафсаюзы, даследчыя цэнтры); арганізацыі, якія працуюць з маста(ч)камі і культурнымі прафесіянал(к)амі.
Праекты рэалізуюцца 12-18 месяцаў.
Прыярытэты UNESCO: Афрыка, гендарная роўнасць, моладзь, SIDS, міжсектаральныя праекты.
Пра што могуць быць праекты:
- Абарона мастацкай свабоды і права на творчасць без цэнзуры
- Паляпшэнне ўмоваў працы мастакоў і мастачак (аплата, сацыяльная абарона, падаткі)
- Мабільнасць і міжнародны абмен
- Рэагаванне на крызісы і надзвычайныя сітуацыі (эвакуацыя, рэзідэнцыі, бяспечныя прасторы)
- Адукацыя, адвакатаванне, даследаванні, маніторынг
- Адаптацыя да лічбавых зменаў і выклікаў ШІ.
Падача да 23 лютага, 23:59 (UTC+1).
Даведацца больш
За анонс дзякуй www.sekktor.online
