Фінансавая падтрымка

У гэтым раздзеле вы зможаце знайсці напамінкі аб пастаянна дзеючых і інфармацыю аб новых конкурсах фінансавай падтрымкі (грантах) для арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці. Таксама з асаблівай увагай мы паставімся да конкурсаў і донараў, якія могуць аказаць вам інстытуцыйную падтрымку і дапамогу ў арганізацыйным развіцці.


  • Гранты ад Culture Moves Europe 2026–2027

    Праграма прапануе гранты ЕС для арганізацый, якія хочуць арганізоўваць рэзідэнцыі ў сферы культуры і суадносна прымаць міжнародных рэзідэнта_к.  Да 55 000 EUR можна атрымаць на рэзідэнцыю ад аднаго да пяці маста_чак з больш чым 27 краін.  Падаваць заяўкі могуць НДА, культурныя цэнтры, музеі, фонды і іншыя арганізацыі з краін Creative Europe (у т.л. Украіна, Малдова,…

    Чытаць далей


  • Конкурс фінансавання акадэмічных даследаванняў пра сучасную Беларусь

    Karski-Swyer Belarus Initiative прафінансуе акадэмічныя даследаванні пра сучасную Беларусь. Тэмы могуць тычыцца палітыкі, эканомікі і дэмакратычных зменаў, адносін з ЕС, дыяспары і нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама правоў чалавека, вяршэнства права і экалогіі.  Памер гранта: 2 000 USD.  Падаваць заяўкі могуць студэнт_кі бакалаўрыяту і магістратуры, аспірант_кі, маладыя даследчы_цы і праваабарон_кі.  Просяць даслаць апісанне даследавання на 1…

    Чытаць далей


  • Конкурс міні-грантаў ад Scholars for Belarus

    Scholars for Belarus прапануе міні-гранты ад 5 000 да 7 000 EUR на публічныя навуковыя мерапрыемствы з удзелам беларускіх даследчы_ц (канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, варкшопы і інш). Тэматычных абмежаванняў няма. Мэта конкурса – садзейнічаць уладкаванню сувязей і развіццю супрацоўніцтва паміж беларускімі даследчыкамі з розных краін эміграцыі і забеспячыць бачнасць беларускіх даследаванняў у еўрапейскай акадэмічнай прасторы.…

    Чытаць далей


  • Праграма падтрымкі для вызваленых палітзняволеных і рэпрэсаваных беларусаў і беларусак

    EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвясціў чацвёрты раўнд праграмы падтрымкі для беларуса_к, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў, страцілі крыніцу даходу ці магчымасць атрымання адукацыі.  У залежнасці ад статусу заяўнікі могуць адносіцца да адной з дзвюх груп:  – былыя палітычныя зняволеныя (LOT1);  – асобы, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям (LOT2). Для былых палітычных…

    Чытаць далей


  • Праграма Мост запрашае на інфасесіі

    Праграма Mobility Scheme for Belarusian Professionals садзейнічае стажыроўкам ў краінах Еўразвязу для беларускіх журналістаў. Ініцыятыва падтрымлівае прафесіяналаў, якія жывуць у краіне і за яе межамі. Мэта — дапамагчы развіць навыкі і наладзіць партнёрствы. Арганізатары плануюць інфасесіі: 🔺22 кастрычніка (чацвер) 🔺24 лістапада (аўторак) Усе пачнуцца а 19:00 па Мінску і працягнуцца 45 хвілін. Зарэгістравацца на адну…

    Чытаць далей


  • Новы конкурс грантаў ад Program RITA

    Праграма запускае новы конкурс грантаў для польскіх НДА, якія рэалізуюць праекты сумесна з партнёрамі з краін Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі.  У фокусе падтрымка праектаў, якія спрыяюць дэмакратычным і сістэмным зменам.  Тэматыкі:  сацыяльныя праблемы,  адукацыя,  медыя,  трэці сектар,  мясцовае самакіраванне,  культурная спадчына,  экалогія і іншыя.  Кожны праект павінен рэалізавацца ў партнёрстве з НДА,…

    Чытаць далей


  • SPLOT Wartości 2.0 аб’явіў набор на малыя гранты

    Аб’яўлены другі набор на малыя гранты для НДА, якія зарэгістраваны і працуюць у Польшчы.  Фонд прапануе падтрымку ад 2 500 да 7 500 EUR на праекты, якія прасоўваюць еўрапейскія каштоўнасці, правы чалавека і прынцыпы дэмакратыі.  Прыярытэт будзе ў арганізацый, якія вядуць дзейнасць у невялікіх населеных пунктах і сельскай мясцовасці.  Сафінансаванне не патрабуецца. Падавацца могуць фундацыі,…

    Чытаць далей


  • Дзве грантавыя схемы Culture Helps Solidarity — ад 7 да 30 тысяч EUR 

    Заяўкі прымаюць ад Украіны і краін Creative Europe. Арганізатары: European Cultural Foundation, Insha Osvita, zusa і VETERANKA Movement. Project Grants — да 7 000 EUR на праекты пра памяць і досвед вайны. Фокус набору — Memory in Action: работа з досведам ветэранаў(-ак), сем’яў загінулых, людзей, якія перажылі палон, страту ці перамяшчэнне. Фарматы розныя — партысіпатыўнае…

    Чытаць далей


  • Адкрыты набор на праграму Fellowships Without Borders 2026 

    Гэта ўжо другі набор на праграму EaP Civil Society Fellows для грамадзянскіх актывіста_к з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.  У чым асаблівасць гэтага набору: праграма ідзе за актывіст_кай, а не за месцам. Не важна, жывеш ты на радзіме ці за мяжой, — галоўнае, каб праект прыносіў карысць супольнасці з краін Усходняга партнёрства.  Стыпендыят_кі…

    Чытаць далей


  • Падтрымка ад Міжнароднага інстытуту прэсы на развіццё медыяпрадуктаў і праектаў

    Да ўдзелу запрашаюць еўрапейскія незалежныя выданні ўзростам не менш за 5 гадоў. Абраныя рэдакцыі атрымаюць восем месяцаў падтрымкі і грантавае фінансаванне. Інстытут дапаможа медыяарганізацыям распрацаваць прадукт ці распачаць праект, які ўдасканаліць мадэль атрымання даходаў, працоўныя працэсы або стратэгіі кіравання. Праграма будзе доўжыцца 8 месяцаў. Яна запрапануе: Больш даведацца пра праграму і крытэрыі ўдзелу можна падчас…

    Чытаць далей


Scroll to top